10 клас. Беларуская літаратура

Мы заканчваем вывучэнне рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
Прапаную адказаць на пытанні любага варыянта. 
Адказы на пытанні дасылайце на адрас allakazeko@yandex.ru
Заданне будзе праверана і выстаўлена адзнака.


Пытанні па змесце рамана “Каласы пад сярпом тваім”
Варыянт 1
1. Колькі год споўнілася Алесю, калі ён вярнуўся ў сваю сям’ю?
2. Люты прыгоннік, стрыечны брат маці галоўнага героя.
3. Мянушка дзеда галоўнага героя.
4. Хто на працягу 20 год не кідаў справу змагання з несправядлівасцю і быў няўлоўны для царскага ўрада?
5. Імя маці галоўнага героя.
6. Раскажыце, як складваліся ўзаемаадносіны Алеся і яго дзеда (Старога Вежы).
7. Кіраўнік сялянскіх мас, якога малы Алесь выратаваў ад расправы пана.
8. Падчас першай сумеснай вячэры з бацькамі ў Алеся зваліўся на зямлю хлеб. Як ён з ім абышоўся?
9. Які рытуал чакаў Алеся, калі той дасягнуў падлеткавага ўзросту? 
……………………………………………………………………………………………………………
Пытанні па змесце рамана “Каласы пад сярпом тваім”
Варыянт 2
1.     Хто пры першым знаёмстве кінуў чорную змяю пад ногі Алесю?
2.     Якія шляхецкія захапленні меў бацька Алеся?
3.     Куды адвёў бацька Алеся ў дзень пострыгу?
4.     Чаму пад’ём у 7 гадзін раніцы не задавальняў маладога Загорскага ў палацы?
5. Славуты рускі пісьменнік, прылічаны да сваякоў галоўнага героя па лініі маці.
6. Што стала прычынай бунту сялян у Півошчах?
7. «Царственная» каханая прадзеда галоўнага героя.
8. Імя прадзеда галоўнага героя.
9. Чаму дзед Алеся адмовіўся ад сваёй старэйшай дачкі? 




Комментариев нет:

Отправить комментарий