8 клас. Беларуская мова

Прапаную выканаць тэставае заданне па паэме Янкі Купалы "Магіла льва".
Спасылка на тэст:
 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfs4NliP05kujkfK2cJz6v-heGpW3Csokq-x7Qhp2WttPfzkA/viewform 

Прагледзьце відээаўрокі па вывучаемых тэмах. 
Спасылкі на відэаўрокі:




Прапаную выканаць тэставае заданне па тэме "Адасобленыя члены сказа". Для паспяховага выканання паўтарыце матэрыял параграфаў 46-50.
Спасылка на тэст:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfjZWXz8HPYbLvH3uPjFkNy3iskrwkAjVjplN7RTegsH5UQTg/viewform

Выканайце практыкаванне. Адпраўце на праверку ў ВК або на электронны адрас: allakazeka@yandex.ru
Выпішыце сказы, у якіх выдзеленыя члены сказа адасабляюцца коскамі. Пастаўце знакі прыпынку, патлумачце прычыны адасаблення.
1. Амаль усе нашы азёры асабліва на поўначы Беларусі падараваў нам ледавік.
2. Паўтарэнне гісторыі нават самай бліскучай азначае тое, што народ гэты не мае сваіх ідэалаў у будучым.
3. Калісьці Мінск быў падобны да Венецыі. Толькі замест каналаў праз яго цякла рака.
4. Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў.
5. Некаторыя вуліцы асабліва на ўскраінах не былі заасфальтаваны.
6. Дзеці нават зімой не любяць сядзець у хатах.
7. Акрамя водару кветак у пакоі стаяў яшчэ ледзь улоўны пах духоў.
8. Вада з возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага.
9. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху.
10. У той час нават у багатым на сады Прыдняпроўі пры кожнай хаце было не больш як два-тры дрэвы.


Комментариев нет:

Отправить комментарий